Неумiручасць

Татьяна Цыркунова
Неўміручасць вялікае справы,
Людзі помняць былыя гады.
Непакоіўся лёсам дзяржавы,
Хоць быў бацька зусім малады.

Зразумеў сам, дзе трэба змагацца.
Напужаць яго вораг не змог.
Барацьбе здолеў ён навучацца.
Ведаў мноства таемных  дарог.

Меў грунтоўнасць і шчырасць намеру.
Два гады ў палякаў ён жыў*.
Атрымаў веды  там і манеру.
Добра потым Радзіме служыў.

Ледзянеў ён зімою ў лесе.
Партызанскі касцёр слаба грэў.
Ваяваў добра  ён на Палессі.
Бог збярог, у агні не згарэў.

Быў разведчыкам і камандзірам,
Узначаліваў бацька ўзвод.
Супакоіць мог хутка задзіру,
Паважаў бацьку просты народ.

Заўвага:
*Два гады  службы ў Польскай арміі.