Гаротная пакутнiца

Татьяна Цыркунова
Гаротная пакутніца, Радзіма...
Табе хапіла гора цераз край.
Ніколі не луналі войны міма,
Без прапановы: " Лёс свой, выбірай!"

Вякамі пад нагою ты чужынцаў,
Дзялілі, руйнавалі, шмат параз.
Ты пад уладаю чужых нам прынцаў,
Перажывала моўчкі, без абраз.

Гаротная пакутніца, Радзіма...
Паліў жа вёскі, забіваў дзяцей
Злачынец чорны. У небе клубы дыму,
Прысуд выносіў люты для людзей.

Адолелі мы гэтую навалу.
Квітней, мой край, няма былой бяды.
Краіна з попелу сама ўставала
Ды аднаўляла вёскі, гарады.

Гаротная пакутніца, Радзіма...
Адзіны мой, шаноўны любы край!
Няхай ідуць навалы, беды міма,
З табою параўнаю толькі рай...