Душа наросхрыст

Татьяна Цыркунова
Душа наросхрыст ды празрыста.
Душа, як сонечны крышталь.
Прыстасаванец знойдзе прыстань,
Не хоча слухаць пра мараль.

Нясе адно ён спусташэнне,
Напэўна, то яго закон.
Прымае для сябе рашэнне  —
Прагледзець асабісты кон.

Правіна будзе занядбана,
Не мучыць доўг  — яго няма.
Сумленне спіць, бо нежадана.
Такога выправіць турма.

Тэндэнцыі цяпер такія.
Хто стаў хітрэйшым  — перамог.
Прагледзець рысачкі ліхія
Разумны нават часам мог.

Душа наросхрыст ды празрыста.
Душа, як сонечны крышталь.
Падтакваць  — робіцца наўмысна.
Не кожны чалавек, як сталь.