Згадка пра СССР

Славамир Адамович
Згадка пра эСэСэСэР

На рэальным на мапедзі
ехаў Печкін і мядзьмедзі,
пёс Брахала,кот Баюн,
а гэбэшны троль-таптун
наразаў па ціхай грусьці
пехатою па капусьце.