Падстрэшак

Татьяна Цыркунова
Падстрэшак — вартаўнік былога,
Стаіць калыска там мая.
Тапчан, пясчаная падлога,
Акенца, нібыта маяк.

Калісьці праз яго глядзела,
Што робіць тата на двары.
На бальцы вопратка вісела,
Чакала снежнае пары.

Цыбулю ў косы запляталі,
Часнок яе суседам быў.
Каліны гронкі ўніз зляталі,
Калі, бывала, хто застыў.

Як сродак лепшае бяспекі,
Палесся дух дзяцей бярог.
Яны былі надзейны — лекі
Дзіцячых тысячы хвароб.

Падсушваліся доўга плоткі,
Прыкрыты марляю ад мух.
Хаваліся яны ад коткі,
Якая ела іх за дзвух.

Падстрэшак — вартаўнік надзейны.
Ён сведак прошлага жыцця.
Нашчадак наш, амаль музейны.
Яму не будзе забыцця.