Зусiм няважна мова

Мария Мучинская
Зусiма няважна мова, на якой гаворка,
Нацыянальнасць, колер скуры i вачэй,
Калi агульны шлях вядзе на зорку,
Братэрства вузы вяжа з кожным днём мацней.

Калi шануе кожны свайго краю вартасць,
Заўжды мiралюбiвы шле да ўсiх пасыл.
Дае сяброўству шанс -  ад сэрца i старанна,
Заве з`яднацца смела ў барацьбе за мiр.

Калi яднае край твой родны на планеце
Любоў да Бога, салiдарнасць на Зямлi –
Шчаслiвы мiрны лёс краiна зычыць дзецям,
Дастойнай старасцi i сонца ва ўсе днi.

З`яднаем сэрцы ўсе, хто прагне миру Свету,
Жадае шчасце сеяць i тварыць дабро.
Запалам душаў лёд растопiм, кане ў Лету
Дух дэмана, што хмарай засланiў святло…