Спачувальнасць мяне агарне,
Хутка птушкі збіраюцца ў вырай.
Бачу сход у падстрэшным акне,
Восень, пэўна, выносіць свой вырак.
Прыгаворваць павінна яна,
Прамаруджванне смерці падобна.
Восень — злая, яна — не вясна,
Пільнаваць птах не стане асобна.
Не шкадуе, не песціць цяплом,
Дождж ды вецер, а раніцай — холад.
Адагрэць? Не, цяпло ўцякло.
Разумее, мароз — гэта волат.
Дэманструе ім восень: «Хутчэй!»
Паўтарае: «Ляціце ў вырай...»
Падганяе іх холад начэй.
Восень, пэўна, выносіць свой вырак.