Разносiцца плач

Мария Мучинская
Разносiцца плач птушак шчэбетам
Над гаем ад роднай магiлы.
Шчымяць, бударажаць нам сэрцайка
Сямейнага шчасця хвiлiны.

Плывуць успамiны, як лебядзi,
Ад першых часiн пры спатканнi,
Як цешылi словы надзеямi,
Шапталася з зоркамi ўраннi.

Шкада, што так рана паклiкалi
Увысь, дзе пануюць аблокi,
Скуль зоры таемнымi блiкамi
Падказваюць нам на вытокi.

Душа побач ценню шануецца,
Збiрае слязiнкi са шчокаў.
Пакутуе сэрца, рубцуецца
Жыццёвым i жорсткiм урокам.

Нябачнаю нiткаю звязаны
У разных мiрах нашы душы.
Сардэчка марнуе чаканнямi,
Застыла скаванае ў сцюжы.