Восенскi дзень

Мария Мучинская
Шапкi дрэвы паскiдалi,
Косы вербы распусцiлi,
Вецер, госць з халоднай далi,
Лiст зрывае злобнай сiлай.

Распранае дрэвы восень,
Шапацяць вярбы галiны,
Вецер ў лесе то галосiць,
То спявае без прычыны.

Галаву сваю схiлiла
Над ракой вярба панура.
Восень позняя на крылах
У край родны заглянула.

Пралiла халодны дождык,
Туманамi агарнула.
Падарыла сонцу воддых,
Прытварыўшыся матуляй.

Пачарнела наваколле,
Смутак сее ў сэрцы нашы.
Кружаць змены заўжды колам -
Поўняць жалем, смехам чашы.