Крыжы

Татьяна Цыркунова
Крыжы паклонныя, крыжы дзівосныя...
Ад продкаў шчырых, родных запавет.
Малавядомыя, круглява-простыя...
Даўно мінулага  святы прывет.

Крыжы каменныя, крыжы адметныя...
Пытанняў шэраг, мноства паўстае.
Містыфікацыяй ці то прыметаю
Станоўчы гэты вобраз аддае.

Крыжы прыгожыя, крыжы вялізныя...
Перахрысціцца цягнецца рука.
Не пахіснуліся, шыкоўнай прызмаю
Народнай памяці цячэ рака.

Крыжы радзімыя, крыжы ад прадзедаў —
Нашчадкам-вернікам міфічны прыз.
У часы далёкія ў свет аддадзены.
Прымаем з гонарам дзядоў сюрпрыз.