Жаночы гiпноз

Мария Мучинская
Наш Мiхал Алёну любiць,
Не нагледзiцца гадамi.
Развiталася з iм грубасць,
Лье  хвалебнасць ручайкамi.

Яны ў працы, танцах разам,
Адпачынку i гуляннi.
Апаiла, быццам квасам,
У юнацтве пры спатканнi.

Прыгажуня, працаўнiца,
Статны стан, густыя косы,
Як жа ёю не дзiвiцца,
Цёплы погдяд, чуць раскосы.

Ганарыцца ён Алёнай,
На другiх глядзiць з усмешкай.
Бо падобных – а нi воднай,
Ды й з характарам мяцежным.

А яна заўжды лагодна
Райскай птушкаю спявае.
Стала ветлай, такой роднай,
Яго шчасцейкам у краi.

Iм за сорак,  на гулянку -
Разам, дружна ды пад ручку –
Прамяняць сваю смуглянку?
Гэта трэба адчыбучыць!...

За сталом адным з Зарэчча
Пара дзiўная сядзела.
Статны ён, шыракаплечы,
Ну а ёй бы  - чыстацела.

Трохi вытравiць бы болькi,
Не паможа, мабыць,  гэта,
Нос на твары вельмi доўгi,
Праўда, добра разадзета.

Вочы выпуклi наперад,
Як лягушка на балоце,
Глядзiць Мiхал i не верыць –
Што мужык у ёй находзiць?

Давiць смех – пакуль цвярозы
Ён яго ў сабе трымае,
Па чуць-чуць, маленькай дозай,
За спiною выпускае.
Затрымала позiрк панi,
Паглядзела без здзiўлення,
Хочаш, пане, мой каханы,
Будзеш плакаць на каленях?

Рассмяяўся бедны Мiхал,
Паглядзеў на твар ёй з жахам.
Прашаптала яна цiха:
«Толькi сёння расамаха!

Ну, а заўтра – каралева,
Спаць не зможаш ты начамi,
Толькi заўтра стукне дзевяць –
У душы тваёй  - цунамi.»

Пасмяяўся дзядзька цiха,
Падхапiў свяю Алёну.
А назаўтра, ў сэрцы вiхар,
Закруцiў, як смерч, шалёны.

Адпускае з часам крыху,
Дастае з сардэчка жала.
Толькi заўтра зноў уздыхi -
Цэлы месяц так шматала.

Да паўночы з гэтым лiхам,
Потым просiць прабачэння:
«Ты даруй, усё зацiхне,
Ты адзiны дар бясцэнны!»…

Не забыўся пра Алёну,
Не паддаўся чарам злосным,
Сэрца плакала ад стогну,
Наступiлi хутка вёсны.

Дубiнское зелле шчасця
Супраць чараў мае сiлы,
Убаронiць ад напасцi,
Як бы iм не варажылi.