За качанятамi

Мария Мучинская
Вечарочкам, прышарэла,
Стук па шыбах: «Адчыняй!»
- Хто?
          - Суседачка, Адэля,
Запрашай мяне на чай.
- Позна, вечар, спаць лажымся.
- Гэта проста прыгавор,
Ой, здзiўлю цябе я чымсцi!
Ты ж не спiш, выходзь на двор.
Плашч накiнула Маруся,
Прад суседкай тут як тут.
- Ну, чаму я тут здзiўлюся?
Гавары хутчэй пра цуд!
- Зiна, Жэня i Галiна
Сабiраюцца ў паход.
- Божа, што ў iх за прычына
Насмяшыць прасты народ.
- Ты мяне не зразумела:
Ў iнкубатар, качанят
Хочуць выбраць у нядзелю,
Падказалi з Рачанят.
Каля рэчкi столькi пашы,
Ды вадзiца ў ручайку,
Там, на волi, качкi нашы!
Дзецi побач -  у цяньку…
А каштуе? Смех, капейкi!
Зацiкавiла цябе?
- Я занята, хiба дзеўкi?
Штосьцi з бацькам, у нудзе.
- Не хвалюйся, я таксама
Заўтра Галю папрашу.
Ходзяць дзецi самi ў крамы,
Грошы лiчаць наляту.
- Згодна, зараз падрыхтую,
Скажаш слова за мяне –
Хай сяброўку, не благую,
Не пакiнуць у бядзе.
Галя з Жэняй, з iмi Зiна,
Двух дзяўчат прывёў сусед,
Рана, рана на прыпынак
Паспяшалiся чуць свет.
Байкi баяць па дарозе,
А дзяўчынак давiць смех.
- Качкi, кажуць, сёння ў модзе,
Толькi грошай – як на грэх!
Час прайшоў, як дзве хвiлiны,
За бяседай нi аб чым.
- Ну, шпарчэй да магазiна,
Дзецi, хуценька бяжым.

Хто тут першы, хто апошнi?
Снуюць людзi, як натоўп.
- Не штурхайце, асцярожна,
Час прадажы не прыйшоў.
Распрадалi ўсiх учора,
Трэба гэтым падрасцi.
Мо праз тыдзень, у аўторак,
Зранку, дзесцi,  з дзесяцi.
Паплялiся на дарогу…
- Доўга транспарт наш чакаць,
Мо, пака яшчэ дадому,
Ў Маладзчна завiтаць?
- Мы бы згодны, толькi бачыш –
Дзецi з намi, кiнуць - страх.
- Пiражкоў, цукерак смачных –
 Днём жа гэта – на вачах…
Страшна дзецям на дарозе,
Пустка тут, ды гул машын.
«Нi адна душа» не ходзiць –
Лепш пайсцi пад магазiн.
Як кабеты ў Маладзечна –
Дзецi крочылi назад.
Як бывае гэта вечна –
Прадаюць там качанят.
Накуплялi птушанятак,
На аўтобус бы паспець,
У суседак быў прыпадак.
- Дзе ж цяпер нам вочы дзець?
- Можа нам дасьцё па пары,
Не раскажаце пра нас?
Крыўда горкая на твары –
Страх дзiцячы не пагас.
Падзялiцца? А навошта?
Рана ў сэрцы, як укол.
Iм вось дома, вiдавочна,
Будзе добры «перасол».
Не пакiнуць абяцалi –
Толькi ўсё наадварот:
Падманулi ледзянцамi,
Уцяклi, як ад сiрот.
Расказалi мамам дзецi
Ахапiла матак зло –
Каму верыць тут, на свеце?
Слава Богу – павязло…
Падарожнiцы баяцца,
Заявiцца ў родны дом.
Ой, фiнал,  канец абзаца –
Што прыдумаць вечарком.
Яны  хуценька  пакупкi
Пахавалi ў сена стог.
Хоць бы хто тут не прашчупаў,
Мужыкам прадаць не змог.
Лгуць жанчынкi, баюць байкi –
Уступiлi для дзяўчат,
Мужыкi мяркуюць -  тайны,
Тут падвох ёсць, аккурат.
Усе трое з падазрэннем:
- Качкi – пыл у вочы нам.
- Рогi, пэўна, ўжо аленя
Носiм мы, вось гэта срам.
I Адэля, i Маруся
Даравалi з часам «блуд» -
После гэтага канфуза 
Мужыкi iх загрызуць.
Вам бы лепей сказаць праўду,
Ды не цешыць людзей слых.
- Дай нам сэрцайка параду,
Дай нам слоўцаў залатых…
Бабы, пойдем з пакаяннем,
Яны там, на мурагох,
Ну, здурылi гэтым раннем,
Хто прадбачыць гэта мог?
Памiрыла праўда сем`i,
Накуплялi качанят,
А ў Марусi i Адэлi
Качак гогат хто б уняў.
Бач, з дзяцiнства дубiнская
Хватка  ў дзевак у нутры.
Гаспадыня вырастае,
Бы ў дажджлiвы год грыбы!..