З майго далёкага дзяцiнства

Татьяна Цыркунова
З майго далёкага дзяцiнства
Не покiдае вiдарыс —
З прыродай поўнае адзiнства,
У ёй багацце розных рыс.

То бачу ў возеры русалку,
То вадзянога пад карчом.
Зачаравана, пэўна, цалкам,
Мiльгаюць ценi над плячом.

Праз цемрыва яны праб’юцца,
Цiкавасць — забрысцi сюды.
Русалкi голасна смяюцца,
Загубяць водныя сляды.

З майго далёкага былога
Загадкавасць мяне вядзе.
Прыгод было даволi многа
Ў азёрнай казачнай вадзе.