Незагойныя раны вайны

Людмила Воронова Супрун
Незагойныя раны вайны - пліты, прозвішчы, прозвішчы, пліты

Незагойныя раны вайны -
Гладка-чорныя дошкі граніту...
Спяць тут воі, Радзімы сыны...
Пліты, прозвішчы, прозвішчы, пліты…

Колькі ранаў на сэрцах матуль!
Колькі слёз, што запоўнілі рэкі!
Толькі ўжо іх не вернеш адтуль...
Пліты, прозвішчы... Пліты - навекі!

Кожны год незагоены боль
Запаўняе жывучыя сэрцы...
Дзе той логін і дзе той пароль,
Каб анлайн адчыніліся дзверцы,

Каб пачуць хоць адзін галасок,
Каб убачыць ваш твар на хвіліну...
Цішыня, сум, граніт і пясок,
Ды з разлапістай кронай яліны...

Дзе вы, воі, ці ёсць вы ці не?
Ці вы тут, ці з нябёсаў глядзіце?
Толькі ведайце! Памяць жыве
Ў гэтым чорным ад гора граніце!

Фота - інтернэт