Вадохрышча

Мария Мучинская
На Вадохрышча ў нас гульнi,
Кожны з нас чакае цудаў,
Завiхрыцца  вецер шумны,
Загудзе, як вепр, у трубах.

А мароз мацнее, шчыпле,
То за вушы, то за шчокi.
Льдзiнкi шэранi прылiплi,
Пабялiлi дуб высокi.

Iней бровы, нашы вейкi
Размалёўвае гуллiва.
Незамёрзнуць мы ў надзеi,
Нас чакае сёння дзiва.

Мы на долю паварожым,
Вечар гэты незвычайны.
Дапаможа нам прахожы
Адчынiць святыя тайны.

У падлеткаў многа ведаў –
Сабiралi па ўсёй вёсцы,
У бабуль, матулi, дзеда,
Варажыць можам бясконца.

Разгадаем лёс свой сёння -
Зоры што наканавалi.
Дазваленне ёсць Гасподне,
Адчыняе свае далi.

Дзецям толькi па пятнаццаць,
Успрыймаюць больш, як жарты,
То дурэць пачнуць, штурхацца,
То сур`ёзна цягнуць карты…

Пракудзiць усiм ахота,
Каб было з чаго смяяцца,
Можа знiмем мы вароты,
Аднясём на метраў дваццаць.

Як вароты, то да хлопца,
Закаханага ў дзяўчыну,
Ды прымёрзлi яны моцна –
Стук ды грук пакуль адчынiм.

Лепш давайце будзем слухаць,
За акном усе бяседы,
«Я пайду» -  як скажуць з кухань,
Закрываем клямкай дзверы.

Каля шыбаў мёрзнуць вушы,
Толькi чуем спаць лажацца,
А на двор нiхто не рушыць,
Што сказаць -  канец абзаца.

Гурт ад хаты i да хаты -
Ўсе Арлоўцы перабралi,
Вушы сталi пунсаваты,
Паспяшалi ў вёсцы далей.

Ўрэшце рэшт на пятай хаце,
Агалiлi вушы борзда,
Там суседка, нам на шчасце,
Загасцiлася запозна.

Палку ўзялi каля плоту,
У руках трымалi клямку
Рыхтавалiся  да ўзлёту,
Вушы нашы, як слухалкi,

Паднiмаецца суседка,
Адчынiць дзвярэй не можа –
- Мабыць жартачкi падлеткаў,
- Дапаможа хiба Божа.

Грук у дзверы, нават вокны,
Толькi цiха на падвор`i.
Там па хаце ходзяць стогнуць,
Дзецям смешна, як нiколi.

Голас мабыць пазрывалi,
Бо сумелiся i цiха.
Дзятвара у цёплых шалях
Вельмi з гонарам i пыхам.

А мужык чакаў суседку -
Утаiла пасядзелкi.
Выйшаў з хаты на разведку,
Заглянуў дамоў да  Веркi.

Патушылi святло ў хатах,
Дзе шукаць сваю каханку.
Нацягнуў кажух махнаты,
Ды чакае каля ганку.

Прыдрамнуў  - ды трохi зябка,
Лье святло над садам месяц.
- Апусцела мая хатка,-
Каму гора мне паведаць.

Так да ранiцы ў пакутах,
Што забыўся пра марозы,
Участковаму пастукаў –
Думаў той, што не цвярозы.

Зазiралi ва ўсе хаты
Цераз вокны з участковым.
Ды нiхто не даў парады,
Не развеяў дум бядовых.

Рышчуць дзецi ў завуголлях
Навяваюць думак блудных.
- Дзе ж кравiнка, мая доля?
Шустра збегла ў гэтым студнi.

Пазiраюць да Яхiма,
Ды калоцiцца так сэрца.
Бачыць жоначку вачыма,
Падпiрае плячмi дзверцы.

У тулупах на падлозе,
Цi жывыя? Мо п`яныя?
Як прапойца на дарозе
Наша кветка, Еўдакiя.

- Дапамогу, хутка, хутка!
- Можа дыхаюць, жывыя?
- Вы пабачце гэту ручку! -
- Хто нашкодзiў? Я адкрыю!..

Цiшыня па завуголлях,
Дзецi спяць у снах глыбокiх.
- Радасць, жонка ўжо на волi,
Без яе я адзiнокi!..

Я б не ведаў, каб нi дзецi,
Штукары, ды гэта пройдзе.
Далi знак, што трэба верыць,
Жыць з каханай заўжды ў згодзе.

Дубiнцы мякiну з`елi –
Як без жартаў – дзень прапашчы!..
Ў iх на тыднi тры нядзелi –
Прыязжай i сам пабачыш!..