РЫБА З ЛЕСУ

Мария Мучинская
Йдзе Васiль, крыху падпiўшы,
Ды вурчыць сабе пад носам.
Каля хаты жонка рышча,
Разглядае край адкоса.

Глянь Васiлю, тут жа можна
Зняць адкос, ён невялiчкi.
Сэрца ёкнула трывожна -
Незнаёмае аблiчча!..

Засвяцiўся твар у жонкi -
У спаднiцы Астап Бэндар.
Адвяла мяне ў старонку,
Ды такi загнула крэндзель.

- У нас будзе многа рыбы,
Паспрабуеш, вельмi смачнай,
Мы адвернiм толькi глыбы.
Махiнатар – не iначай!..

Аблiзаў я нават пальцы –
Рыба смачная – на дзiва.
Ды цвярозы розум страцiў,
Агарнуў азарт нажывы.

- У баку у тым вышэйшым,
Пачалася ўжо паводка.
Трэба нам прарыць траншэi,
Каб у склеп цякла з пагорка.

- Ты, з курынымi мазгамi,
Бульба там i ўсе засолы.
- Абiбока, я рукамi
Ў сё падвесiла да столi.

У Iгнся каля перчкi,
Рыбы павадкам нагнала,
Ну, а мы, як дзве авечкi,
Толькi й маем – кусок сала.

Перасохла ў маiм роце,
Зранку пiў – цяпер хiстае.
Я за лом, ужо ў рабоце,
Веру – «заўтра» стане раем.

Сплю, як дзед пяньку прадаўшы,
Нарабiўся – гудзяць плечы.
Сню, што маю ў сябе плаўнiк,
Ды плыву да сваей печы.

Жонка тузае, Васiлю,
Уцякаем хутка з хаты.
Што ж з табой мы нарабiлi?
Ах, штукар той паласаты!..

Землятрус пад нашым домам,
Хвалi бъюць – яго калыша.
Цiха розум, як вядома,
Шэпча нам: «Няма жылiшча».

I нi рыбы, i нi даху,
Казка Пушкiна – няйначай.
Розум свой трасу ад страху:
«Дзе ты быў, што не прадбачыў?»

- Прадаваў я вашу рыбу,
Ды падлiчваў вашы грошы.
Што цяпер, мяне на дыбу?
Абяцаю быць харошым.

Паглядзiце скуль вадзiца,
Там ракi няма ўпамiне!..
-Ох, Iгнась! Аа я дурнiца,
Так правесцi на мякiне…

- Гэта зайздрасць i нажыва
Абвялi, як тых пдлеткаў,
Хата наша закружыла,
Але добрая паветка.

Дубiнцы заўсёды «кошку»
Знойдуць там, дзе нават пуста.
Паглядзяць з другога боку,
Iм без жартаў вельмi гнусна.