Упрошваць?

Татьяна Цыркунова
Упрошваць? Гэта не па мне.
Умею я паставіць кропкі.
Сказаць рашуча, цвёрда: «Не!»
Калі мяне пакрыўдзяць трохі.

Утрымліваць магу сябе,
Раз'юшанасць не даспадобы.
Калі бяда мяне дзяўбе,
Мацнею неяк я асоба.

Мой бацька часам так казаў:
«Я за цябе, дачка, спакойны...»
Ён, быццам, лёс мой прадказаў.
Спакусам дам адказ  прыстойны.

Даслоўна памятаю я:
«Крыўдзіцелю адкажаш помстай...»
Прыгадвала размову я,
Калі на слова стала вострай.