Чаруе нас зiма

Мария Мучинская
Чаруе нас зiма iскрыстай фарбай,
Малюе ў белы колер лес, паляны.
Паспешна  восень пакiдае царства,
Стаiць бярозка ў золата прыбрана.

Схiлiлася ў пакутах па-над долам,
Распушчаныя косы – хвалi ў моры.
Сняжок на золаце, як бiсер з шоўкам,
Загадкава мiгае на прасторы.

На прыгажуню заглядае топаль,
Зайздросцяць па-суседску  ёлкi, сосны.
Настырны вецер падхапiў раптоўна,
Iрве, закручвае бярозцы косы.

Зiма свае даруе ўсiм сукенкi,
Пара, яна сягоння гаспадыня.
Не прыме ў царства ў восенскiм адзеннi,
Сарве лiсцё зiмой каб не застыла.

Так i ў жыццi: краiны, чалавека,
Праростак ёсць – парадуемся плёнам.
Не пацякуць назад патокi ў рэках,
Вiток жыцця заўжды змяняе новы…