Зорачка мая

Олег Черкас
Калі хочаш - паклікай ўначы
Знічку жоўтую з чорнага неба,
Хай заззяе у сэрцы тваім
Зыркім промнем яна,калі трэба.
 
Ды навошта табе зорны бляск,
Ты і так зіхаціш нібы сонца,
Цеплынёю душы адорваеш нас,
Тых, хто побач з табою, бясконца.
 
Пацалунак цудоўны мяккіх вуснаў тваіх
Не забуду праз доўгія годы,
Воблік твой дыяментавы, шчасце маё,
Захаваю ў сабе назаўсёды.