Статкевiчу Мiкалаю

Людмила Павловец
З днём нараджэння, паважаны Мiкалай Вiктаравiч!

Я б магла пажадаць Вам нязломленай волi,
Але ж тое, што ёсць, Вам не страцiць нiколi.
Я б магла пажадаць, каб жылi у бяспецы,
Толькi iншыя мары жывуць ў вашым сэрцы.
Я хачу пажадаць, каб былi Вы здаровы,
Каб фiзiчна змаглi здолець вырак суровы.
Я, насамрэч, ў душы не губляю надзеi,
Беларусь на парозе вялiкiх падзеяў.
Вас аднойчы сустрэне анёл ваш - Марына,
Незвычайная, лепшая ў свеце жанчына.
Я хачу пажадаць, каб Вы шмат вандравалi,
Каб ваш страчаны час у разлуцы - нагналi.