Заняпад

Татьяна Цыркунова
Старая хата спарахнела,
Калодзеж высах, абмялеў.
Здзічэла вішня ды здрабнела,
А клан мурашак асмялеў.

Мурашнікі па ўсім падворку.
Амаль засыпаны ставок.
Буслоў няма, не чуць гаворку,
Зарос малінаю равок.

Там толькі вужыкам прыволле,
Ніхто не патурбуе, не...
Ды ноччу вожыкам раздолле.
Пляцецца плюшчык па сцяне.

Поўнаўладная прырода
Пляцоўкаю для паўзуноў.
Пануе паміж імі згода,
Жыццё не ўваскрэсне зноў.

Няма каму цяпер сяліцца.
У сядзібу заняпад прыйшоў.
Тут пустазелле весяліцца,
Хмызняк прытулачак знайшоў.