Хараство...

Татьяна Цыркунова
Хараство радзімых краявідаў...
Іх забыць не зможа чалавек.
У гушчары стаіць драўляны ідал,
Каб напомніць пра мінулы век.

Ён такі  стары ды спарахнелы,
Толькі  дакраніся — будзе прах.
Зараз чорны, некалі  быў белы,
Улюбёным стольцам стаў  для птах.

На плячах, на галаве сядзелі 
Птушачкі —  лясныя жыхары.
Зверху зацікаўлена глядзелі:
«Дзе драпежнік? Скрыўся ў  гушчары?»

Хараство радзімых краявідаў,
Іх прывабнасць не магу забыць.
Край русалак ды лясных прывідаў...
Дай, мой Божа, вечна краю жыць...