Дэсантнiкi

Татьяна Цыркунова
Сапраўдным царскім шчодрым падарункам
Была сустрэча ў аблавы час.
Дэсантнікі, вы сталі паратункам,
Калі аблаваю душылі нас.

У лес наўпрост — нахабны іншаземец,
Каб сілай знішчыць партызанскі рух.
Не пакідаў надзеі люты немец,
Душыў, сціскаў і падаў моцны дух.

Здавалася, бядзе канца не будзе.
Па асаке паўзлі мы, як вужы.
Галодныя, у брудзе, як не людзі.
З малітваю: «Гасподзь, дапамажы...»

Напэўна, гэтае маленне чулі,
Бо зверху скінулі дэсант святы.
Прылёт яго нас, партызан, расчуліў.
Уратавалі з неба нас браты.

Іх бачылі нямецкія салдаты.
Быў замаруджан, запаволен рух.
Дэсантнікаў у гэтым вінавацяць,
Што разарвалі той смяротны круг.