На Святое Раство

Станислав Шастак
Няўжо пайшла ад нас зіма
На пэньсію, "ласкавы хлеб?"
Бо снегу  так-такі й няма,
Хоць цьмяна сьвеціць Феб.

Ні на лясы, ні на дамы
Не легла хараство
Цудоўнай срэбранай зімы,
А на двары - Раство.

Сьвятая ночка ў даль плыве,
Нясе паданне нам,
Што ў Віфлеемавым хляве
Сын-Бог з'явіўся сам.

На неба сурмяным шатры
Прамень зары гарыць.
Па ёй кіруюць тры цары,
Яго каб адарыць.

Паслаў бог сына, каб людзей
Грахі ён дараваў
Жыццём сваім,  каб іудзей
Для ўсіх ахвяраваў!

З тае пары ў ноч Раство
Снег атуляў цнатліва
Душы ахвярнай хараство
І ўсе жылі шчасліва.

Але пайшла ад нас зіма.
Куды ж яе дарога?
А ў душах больш любві няма!
А злосці аж замнога!

Але мы з вераю ў душы
Чакаем Немаўляці!
Сваёю смерцю на крыжы
Ён зычыў шчасця ў хаце.

І вера цвёрдая жыве,
Што прыйдзе ўсім збавенне,
Як толькі ў нашай галаве
Завяне зла насенне!

Няхай пайшла ад нас зіма
І не іскрыцца іней
Няма яе - турбот няма,
Бо зло са свету згіне!