***

Галина Роговая
Свецяць зоркі холадна і востра --
Цёпла свецяць вокнамі дамы.
Вёсачка малая нібы востраў
На прасторах ночы і зімы.

Па жыцця халодным акіяне,
Ведаю, куды б я ні плыла.
Калі толькі холадна мне стане
Прытулюся да яе цяпла.