Два надпiсы

Галина Роговая
На нейкі момант толькі прыпыніцца,
Каб коней памяняць на перагонах.
І падаць, і ўставаць, і не схіліцца,
І так ісці няскораным да скону...

Або маўчаць, сустрэўшыся з нягодай,
Як звычнае прыняць і зло, і гора,
І перад неадольнай перашкодай
Спакойна галаву схіліць з пакорай...

На камені, што лёг на скрыжаванні,
Два надпісы: "Пакора" і "Змаганне".