Мне збыткоунасцi не трэба...

Татьяна Цыркунова
Мне збыткоўнасці  не трэба.
Звычай продкаў  — лішняга не мець.
Добра, калі  ўволю хлеба
Ды ў кішэні маеш грошык-медзь.

Славалюбства не патрэбна,
Гэта ўсё пустэча, вер, браток...
Аб адным малю я неба —
Каб не захлынуўся слоў  паток.

Задаволена прыслоўем,
Захапленне ад старонак кніг.
Асалоду пасляслоўя
Абяцае спраўны чарнавік.

Чараўніцаю адчую
Я сябе, калі  складзецца верш.
Музыку ад слоў  пачую —
Пастаралася, каб скласці  лепш.

Мне збыткоўнасці  не трэба...
Дзякуй Богу, маю хлеб і дах.
Загучыць мой голас срэбрам,
Слова  ўзляціць, нібыта птах.