Янот

Татьяна Цыркунова
Саромеецца, нешта бы балбоча.
Iмпэтнасць не пакажа, не прасі!
Схаваць сваю трывогу, пэўна, хоча.
Трывожыш — пачынае «малаціць».

Я ласкатаю ў яго за вухам,
Ён пачынае галавой круціць.
Зубам раптам шчоўк, і гіне муха,
Напэўна, не паспела ўкусіць.

Ён дзікі звер, пасаджаны за краты,
Але ў  вочы зверу, зазірні!
Расчуліцца тады сам чорт рагаты,
Убачыш спапялённасць, не агні.

Саромеецца, нешта кавырае.
Прыгожы ды пушысты звер лясны.
Ён, небарака, людзям давярае.
Дай, Божа, дачакаецца вясны...