Без мовы роднай

Мария Мучинская
Без мовы нашай, роднай, мы нямыя,
Не чуе голас цяжкiх стогнаў Бог.
Бо перадаць душэўныя глыбiнi
Магчымасць мае толькi родненькi радок.

Без роднай нашай мовы для каханай
Пачуццяў гаму нельга перадаць.
Бо мова  – салавей часiнай ранней,
Паветра, сонца, шчодры Божы дар.

Пявучасць слоў схавана ў нашых сэрцах,
Яны з паветрам, як сястрыцы дзве.
Гучанне iх, падхопленае ветрам,
На зорку шчыра родны край вядзе.

Дык ушануйце мову, скарб бацькоўскi,
Не загубiце слова i народ.
Не адцурайцеся ад роднай зноўку,
Без мовы роднай край наш – край сiрот.