Зiмовы шарм

Мария Мучинская
Атласам, шоўкавым гiпюрам,
Зiма пакрыла родны парк.
Абсыпала ялiнкi пудрай,
Заваражыў зiмовы шарм.

На дрэвах шэранi манiсты,
Сплятае вецер валасы,
Бывае праляцiць  са свiстам
Па срэбру зiмняе красы.

Вярба стаiць, як маладуха,
Спусцiла вэлюм на зямлю.
Спявае песнi завiруха,
Кiдае выклiк салаўю.

Што паляцеў i дом пакiнуў
У час, калi зiма, мароз.
Чакае мацi ля камiна,
Каб ветрык вестачку прынёс.