2020

Людмила Воронова Супрун
У Беларусі - час жніва -
гарачы час…
Гарыць зжаўцелая трава,
дыміцца прас…
Адзін крычыць, другі маўчыць,
а трэгі гне…
І сэрца з запытам баліць
ці «так» ці «не»?
Матуля плача за дзіця,
народ гудзе…
Трапеча праўда, нібы сцяг,
у грамадзе,
А вецер трэпле стужкі час
На думкі рве…
Той, хто жыццё аддаў за нас
Заўжды жыве!