З раством!

Славамир Адамович
ЗНАЙДЗІ СВАЮ ПАЗІЦЫЮ
Добрай раніцы,Нацыя!
Як настрой?Як патэнцыя?
Вось вам крышачку рацыі
ад нарвежскай фартэцыі.
27.12.21,Нарвегія

З РАСТВОМ!
Здароўя на шляху да Перамогі
і каб дажыць, і перажыць,
бо там,
               за небакраем новыя дарогі,
і новыя крутыя віражы!..
---------------------------
х         х         х
Тым,хто сёньня ў палоне:
памятаем пра Вас!..
Помстай гараць далоні
і Вераю:прыйдзе час!..
24.12.2021,
Bod;,Nord-Norge
МАЕ ВIНШАВАНЬНI
Вiншую з такiмi Калядамi,
калi Вы кожнаму сябру радыя,
калi у ствалах дастаткова набояу
i усе жывыя,нават героi...
У новым годзе здароуя цэбар,
сьвiных кiлбасау i вэнджаных рэбрау,
каб мышцам было дзе  энэргiю браць,
калi усё ж прыйдзецца ваяваць...
29.12.2018,Марылiна Горка
Навагодняе
Рысу падводзячы пад Старым,
Думаючы пра Новы,
Пакорліва ў сэрца прымаю стрым
Пра нараджэньне Слова.
Новая сутнасць зьяўляецца ў сьвет,
Як нож,змайстраваны  ў зоне,
Як элегантны жаночы стылет,
Схаваны ў глыбінях шыньёну...
30 сьнежня 2017