Чорна-белыя трашчоткi

Татьяна Цыркунова
Чорна-белыя трашчоткі
Наляцелі хмарай з лесу.
Гаваркія, нібы цёткі,
Да кармушкі — з інтарэсам.

Ёсць там проса, ёсць там сала,
Кукурузныя пачаткі.
Нездарма іх запасала, —
Канарэйчыны зярняткі.

Аздабляюць наваколле,
Колер, нібы сонца, свеціць.
Дзякуй, кукурузы поле,
Кожны птах цябе адмеціць.

А малыя адляцелі,
Дробязь — вераб'і, сініцы.
Цешацца, што ацалелі,
Ведаюць, яны — драбніцы.

Чорна-белыя сарокі,
Быццам сонейка ў пачатках.
Сойкі з чорна-сінім бокам,
Лапкі быццам бы ў пальчатках.