Зямлiца

Татьяна Цыркунова
Бацька мой казаў: «Зямліца
Вартасці, дачка, не мае...
Трэба добра варушыцца,
Хутка дзень благі мінае...»

Лес калісьці карчавалі,
Каб зямліцы мець паболей.
У бару тым начавалі —
Самі вартавалі поле.

Як адолеюць палянку,
Карані ўсе дастануць,
Дык будуюць там зямлянку —
Кут часовы ды заставу.

Так зямельку здабывалі,
З цяжкасцямі ды гаротна.
У лясах век начавалі...
Доўга ноч ішла, маркотна.

Бацька мой казаў заўсёды:
«Беражы, дачка, зямельку...
Ад зямлі шукаў свабоды?!
Дурань хіба што — Емелька...»