Пераходжу старанна...

Татьяна Цыркунова
Пераходжу старанна на мову.
Нейкі досвед усё ж такі маю.
Напісаць новы вершык гатова,
Курс на родную мову трымаю.

Ганаруся я роднаю мовай.
Прадвяшчэннем з’яўляюцца словы.
Цеплыня, значнасць сэнсу не змова,
Прагну выказаць мэты асновы.

Выпякаецца без непарадку
Добры хлеб у натопленай печы.
З недаверам чытаю спачатку,
Кладзь сумнення націсне на плечы.

Ужываю знаёмыя словы,
Не магу я без іх — мне вядомых.
Абласкана супольнай асновай,
Асяроддзем задумак свядомых.

Пераходжу старанна на мову.
Да сваіх каранёў залятаю.
Быццам з продкамі маю размову,
Іх ад шчырага  сэрца вітаю.