Доугiмi сiвымi вечарамi...

Татьяна Цыркунова
Доўгімі сівымі вечарамі,
Поўнымі надзеі ды тугі,
Цягнуцца мае радкі шнурамі.
Вобраз выплывае дарагі.

Што таму віною? Можа, памяць?
Не дае спакою ноччу, днём.
Удалося цвёрда мне зацяміць —
Даўняе пячэ яшчэ агнём.

Не забыць мне вобразы ды мары,
Не злічыць вялікі легіён.
Разагнаць былой нягоды хмары.
Даспадобы ці такі прыём?

Напісаць — радок давер пакажа,
У душы маёй аддасцца зык.
Даўні вузел досведам развяжа,
Захлынецца ды заціхне крык.

Доўгімі сівымі вечарамі
Адкрываю вобраз не адзін.
Цягнуцца радкі ўздоўж шнуркамі...
Я не заўважаю ход гадзін.