Мароз малюе...

Татьяна Цыркунова
Малююцца дзівосныя ўзоры,
Іх пераймаць не здолее мастак.
Мароз-свавольнік хутка выдаў творы,
Штукар заўзяты, майстар, не прастак.

Гляджу з увагай на яго майстэрства,
Няма ў ім хіб, не бачу і паўтор.
Адчую з чулым мастаком братэрства,
Карціны ўсе на шкле, як на падбор.

Хто здолее з марозам параўнацца?
Задумак у яго на сто вякоў.
Ён аздабляе шкло — так пастарацца
Мастак не зможа — сетка павукоў.

Чаго на шкле марозным не ўбачыш?
Прыгожы замак, горы да нябёс...
Размах, красу, фантастыку адзначыш.
Якую прыгажосць мароз принёс.

Малююцца цудоўныя ўзоры...
Адно шкада — недаўгавечнасць іх.
Магчымы толькі нейкія паўторы
З невычарпальнасцю карцін другіх...