Агорнуць вечарамi...

Татьяна Цыркунова
Агорнуць вечарамі чары,
Гляджу на вогнішча ў печы.
Заплюшчу вочы, думкі-мары
Зляцяцца птушкаю на плечы.

Убачу прад сабой чароты,
Іх гушчыню, што не прабіцца.
З зялёнай рабізной балоты...
Крынічка праз лясок бруіцца.

Такая ў сэрцы асалода,
Сядаю на стары ўслонік.
Мая палеская прырода —
Ад многіх бедстваў парасонік.

Мая зямля мяне маніла,
Мне спадчына — жыцця дарога,
Таму што Бацькаўшчына міла,
За наскі кут аддзячу Бога.

Агорнуць думкі — іх багата...
Нібыта хто кіно пакажа.
Бацькоўская варожыць хата,
Ноч мех з сакрэтамі развяжа.