Была бацькоуская...

Татьяна Цыркунова
Была бацькоўская майстроўня,
Сталярны запаветны кут.
Няздарам бацька мой не роўня,
Нязменна завіхаўся тут.

Акенца, дзверы ці прылады
Сталяр някепска майстраваў.
Кубельцы, бочкі без брыгады  —
Бандарыць  — дзед прычараваў.

Наследнасць, спадчыныя рысы,
Парушыць бацька іх не мог.
Працяг радзінных каштарысаў
Яго цягнуў да перамог.

Ад поту мокрая кашуля,
Навокал трэскі, стружкі пах.
Мог бацька змайстраваць і вулей.
Пчаляр: «Смалою каб не пах!»

Спыняў заняткі бацька зрэдку,
Заўсёды ён пры справах быў.
Ад продкаў атрымаўшы метку,
Навуку гэту не забыў.