Хрышчэнскi

Николай Карташевич
Зазьзяе зорка, зноў пагасьне,
Але цяплом сваім кране.
Хай цёпла стане, стане класна
З душой раскрытай  і ў сьне.

Зноў месяц, зоркі й цішыня.
Хрышчэньне поўніць тайнай сэрцы,
Знікае ў млоце прывід дня,
І новы час, як на талерцы!

І будзе  зноўку паўтарацца
Бясконцасьць дзён, пражытых плённа,
Каб зноў самому падабацца,
Каб жыць сьвятлом і без праклёнаў.