Складаней

Анатолий Яльницкий
Прывітанне, юнацтва край,
Беластвольных бяроз парад,
Мой пакінуты ціхі рай,
Дзе квітнее бацькоўскі сад.

Там, пад дахамі сціплых хат,
Белы бусел малюе круг,
Не павернеш жыццё назад,
Тапаліны віхрыцца пух.

І, як быццам скрозь дзіўны сон,
Вобраз родны мільгне ў акне,
І смарагдавай веткай клён
Нешта ў сэрцы маім кране.

Ашалела нясецца час,
Як бязлітасна вучыць лёс.
І складаней за кожны раз
Ад'язджаць без праявы слёз.