Зiма-мастачка

Мария Мучинская
Рассыпае сняжынкi узорам
Чараўнiца-мастачка зiма,
А часамi заплача з дакорам,
Зарыдае ў паветры сурма.

То пакрые палi дыванамi,
Упрыгожацца дрэвы чалмой.
То завые ў прасторах вятрамi,
Праляцiць над палямi iмжой.

Свой  характар пакажа зiмовы,
Нас няўстойлiвасць дзiвiць штодня.
Закуе ў ледзяные аковы,
Каб заклiкаць да зiмняга сна.

Адпачынак навязвае  сэрцам,
Толькi ўсiх бударажыць вясна.
Байкам зiмнiм змарылiся верыць,
Чашу даўкую вып`ем да дна.