Дзед-ляснiк

Татьяна Цыркунова
У кароткай цёплай камізэльцы,
Хударлявы, з сівізной, стары,
Дзед-ляснік каня вядзе за лейцы,
Дачакаўся веснавой пары.

Запражэ ў плуг каня ён хутка,
Тэрмін набліжаецца араць.
А пакуль зямелька халаднютка,
Сухастой патрэбна прыбіраць.

Спілаваць загінуўшыя дрэвы,
Каб заразе шляху не было.
Скарыстаць пры гэтым усе рэзервы,
Вывезці, пакуль не замяло.

Апякун-дазорца самы лепшы,
Прахалоджвацца  — то не яго намер.
Ён у родным лесе нумар першы,
Апраўдае дзед-ляснік давер.

У кароткай цёплай камізэльцы,
Лесавік з лагоднасцю жыве.
Ён з пяшчотай матухне-зямельцы
Ў заняпад упасці не дае.