Пацешныя

Мария Мучинская
Алавяныя салдаты
Жвава скачуць «казачок».
Ачмурылi сэрцы чадам,
Зацягнуў iм вочы смог.

Iх зляпiлi шэрых, коўкiх
Валасатаю рукой.
Наказалi  ў век нядоўгi
Алавянай стаць «чумой».

Пакуль коўкасць ёсць i мягкасць
Мне рука iх для пацех,
Цеплiць волава на радасць
Ды прасыпе, быццам снег.

Парашком рассеяць, прахам
Той абвугленай рукой,
Поўнай ляманту i жахаў,
Перамешанных з крывёй.