Матчына малiтва

Людмила Павловец
Пела мацi калiсьці
пры дзiцячай калысцы
пра жыццё у няволi
ды пра цяжкую долю.
I прасiла у Бога
сыну лепшай дарогi,
каб не ведаў пакутаў,
сыты быў ды абуты,
жыў ў любовi i згодзе
у сваiм асяродзi
i заўжды ганарыўся
месцам, дзе нарадзiўся.

Час мiнуў. Хлопец з ранку
развiтаўся на ганку,
ў невядомасць пакрочыў.
Мацi молiцца ў ночы...