Вязню

Людмила Павловец
Жадаю табе скора выйсцi з няволi,
I больш цяжкай долi не ведаць нiколi.
Няхай у душы будуць светлыя думкi,
Што ўсё будзе добра, сустрэнешся хутка
З сябрамi, з сям’ёй i абдымеш матулю,
I будзе ўсiм побач  бяспечна, утульна.
Нам потым яшчэ адраджаць край дзiвосны,
Для кожнага шлях гэты будзе не просты.
Але ж усе разам з адзiнаю мэтай
Збудуем краiну не цемры, а свету.
Галоўным ў ёй стане закон i свабода,
Не мы - для улады, яна - для народа!