Рассею над балотам

Мария Мучинская
Знiшчу ржу, знiму з сваёй душы,
Ператру, рассею над балотам,
Хай  зачахне ў нетрах у глушы,
Па вясне пакрыецца асотам.

За калючай цёмнаю сцяной,
Як труха, асеўшы у глыбiнях,
Стлее пад плiтою векавой,
Не саўе на сэрцы павуцiнне.

Сваё сэрца акраплю вадой,
Чыстаю, з бацькоўскае крынiцы,
Заглыну з ёй сiлы ад дзядоў,
Змыю раны, залячу вадзiцай.

Каб вясенняй птушкай узляцець,
У прасторах вольных, маляўнiчых.
Каб пакуты зачынiць у клець,
Захаваць навек у нетрах дзiкiх.