Шануйце мову

Мария Мучинская
Шануйце мову, землякi,
Яна адзiная на свеце,
Што шэпча з ветрам ля ракi:
Кахаю, любая, ўсiм сэрцам.

Ды шчыра коцiць у прастор
Палям, лясам, лугам i гаю,
Як бы музычны перабор:
Люблю свой край i усхваляю!

Дыханне продкаў – кожны гук,
Пяшчота iх, i песня краю.
Ды церпкi квас з матулi рук,
У сэрцах зоркаю мiгае.