VEST mot ОST

Славамир Адамович
VEST mot ОST

Арда з ардой сышліся на мяжы;
ламалі плот,крышылі лес на дровы,
але спынілі ўрэшце ваяжы
з арды ў арду халодныя галовы.
Арда свая - найгоршы варыянт
для будучыні вольнае Краіны.
На ўсходзе гострыць зубы акупант
і нож хавае ў кішані рваніны.
Хто не слабак,ня зломак, - будзь гатоў
узяць у рукі зброю абароны!
Траншэі на вайне замест платоў
будуюць інжынерныя швадроны.