***

Валерий Познякевич
Мой зборнік вершаў -- сэрца стук
Самотнай Беларусі.
У ім -- мільёны вольных рук,
Што ўзняць рэжым прымусіў.

Мой зборнік вершаў -- гэта лёс:
Там вера і малітва
Ўзлятаюць з думкай да нябёс --
Бо вершы -- гэта ж бітва.

Таму, хто выйграе яе --
Адкрыецца дарога
Да Бога, дзе Хрыстос жыве,
Дзе ёсьць паэтаў многа.

Ізноў твару наперакор,
Усім зямным вар'ятам.
Бо мой анёл душу з радком
Паэзіі сасватаў.

У ім мой боль і сэрца стук.
У ім -- Айчыны словы,
Што паднялі мільёны рук,
Каб дакрануцца мовы.

26.01.2022.